Перайсці да зместу

Віні-Пух ідзе ў госці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віні-Пух ідзе ў госціM:
Вiнi-Пух
Жанр казка
байка
Сіквелы Віні-Пух і дзень клопатаў
Рэжысёры
На аснове Віні-Пух
Аўтар сцэнарыя Барыс Уладзіміравіч Заходер,
Фёдар Савельевіч Хітрук
Кампазітары
Аператар
Краіна
Дыстрыбутар Саюзмультфільм[d]
Працягласць 10 хв.
Прэм’ера 1971 год
IMDb ID 0211730
Аніматар.ру ID 2536
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Віні-Пух ідзе ў госці»савецкі анімацыйны фільм-казка, працягу першага мультфільма. Серыя мультфільмаў здымалася ў 1969-72. Рэжысёр Фёдар Савельевіч Хітрук.[1]

На студыі «Саюзмультфільм» пад кіраўніцтвам былі створаны тры мультфільмы:

  • Віні-Пух (1969) — заснаваны на першым раздзеле кнігі.
  • Віні-Пух ідзе ў госці (1971) — заснаваны на другім раздзеле кнігі.
  • Віні-Пух і дзень клопатаў (1972) — заснаваны на чацвёртым (аб страчаным хвасце) і шостым (пра дзень нараджэння) раздзелах кнігі.

Мультфільм заснаваны на другім раздзеле кнігі, у ім з'яўляецца персанаж Трус.

Раніцай Віні-Пух і яго сябар Пятачок гулялі па лесе і напявалі песню. Раптам Віні-Пух вырашае, што ім трэба пайсці да каго-небудзь у госці. Віні-Пух і Пятачок ідуць і спяваюць песню.

Персанажы даходзяць да нары Труса. Трус прымае гасцей і вырашае з імі паабедаць. Ён частуе іх мёдам, пасля таго як ён іх пачаставаў яны збіраюцца сыходзіць, але Віні-Пух пазнае, што ў Труса ёсць яшчэ мёд i яны ядуць яго зноў і зноў.

Пух з'ядае ўсё харчы Труса і, паспрабаваўшы вылезці вонкі, захрасае ў нары з-за распухлай жывата. Выцягнуць яго немагчыма, і Трус прапануе чакаць тыдзень, пакуль Віні схуднее. У гэты момант Пух чхае і кажа, што ён схуднеў, пасля чаго Трус і Пятачок яго выцягваюць. Цяпер ён зразумеў, што не варта занадта доўга заседжвацца ў гасцях, каб не патрапіць у «бязвыхаднае становішча».

Ролі агучвалі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Винни-Пух идет в гости (руск.). «Энциклопедия отечественного кино». Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2017. Праверана 25 верасня 2021.